"Нёман" разграміў "Энергетык-БДУ" — 3:0

"Нёман" разграміў "Энергетык-БДУ" — 3:0

У пятніцу стартаваў шосты тур чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. "Смалявічы" на стадыёне "Гарадскі" ў Барысаве прайгралі мінскаму "Дынама" — 1:3 (першы матч пры новым трэнеры дынамаўцаў Леанідзе Кучуку). Гродзенскі "Нёман" абыграў "Энергетык-БДУ" — 3:0 (Гегам Кадзімян і Павел Забелін — 2). Маладая сталічная каманда, яшчэ нядаўна лідар чэмпіянату, пацярпела чарговае паражэнне.

Іншыя матчы тура пройдуць 25-26 красавіка. У суботу брэсцкае "Дынама" прыме "Шахцёр", "Славія" — "Мінск", а "Гарадзея" — БАТЭ.

"Нёман" разграміў "Энергетык-БДУ" — 3:0
@bvliga

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі