Oasis прэзентавалі дакументальны міні-фільм на MySpace

14 студзеня брытанскі гурт Oasis прэзентаваў дакументальны міні-фільм на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы MySpace. Здымкі былі зробленыя падчас знаходжання музыкаў у Нью-Ёрку, куды яны адправіліся незадоўга да рэлізу свайго альбома "Dig Out Your Soul", што выйшаў у кастрычніку 2008 года.

Выкладзены ў Сетцы запіс стаў першай відэа-працай у фармаце HD, размешчанай у сацыяльнай сетцы. У якасці рэжысёраў відэазапісу выступілі ўдзельнікі праекту The Malloys, вядомыя па сваёй працы над кліпамі для каманды The White Stripes.

У міні-фільм увайшлі фрагменты, знятыя, калі вакаліст калектыва Ліам Галахер вучыў вулічных музыкаў граць песні Oasis, а таксама запісы выступаў гурта ў Нью-Ёрку.



Фота: www-us.pepsi.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі