Оксфардскі слоўнік назваў галоўнае слова 2023 года

Папулярнае слова сярод англамоўнай моладзі

Папулярнае слова сярод англамоўнай моладзі / twitter.com/OxUniPress

Оксфардскі слоўнік англійскай мовы назваў галоўнае слова 2023 года. Гэта слова rizz. Яно ўзятае з маладзёжнага слэнгу і азначае "стыль, чароўнасць або прывабнасць; здольнасць прыцягваць, у тым ліку партнёра". Слова папулярнае сярод англамоўнай моладзі, яно актыўна выкарыстоўваецца ў сацсетках (мяркуецца, што паходзіць ад слова "харызма").

Галоўнае слова было выбрана па выніках чатырохдзённага галасавання. У спісе спачатку было восем варыянтаў, якія прапанавалі лінгвісты. Пасля былі адабраныя чатыры словы. У выніку эксперты абралі з іх адно.

У 2022-м галоўным словам абралі "рэжым гобліна" (goblin mode), у 2021-м — "vax" ("вакцына" ці "вакцынацыя"). У 2020-м Оксфардскі слоўнік не змог выбраць адно галоўнае слова, але ў жніўні сярод лідараў было слова "беларускі" (belarusian), звязанае з мірнымі пратэстамі. У 2019-м абралі слова "надзвычайная кліматычная сітуацыя" ("climate emergency"), у 2018-м — "таксічны" ("toxic").

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі