Оперны тэатр гатовы прыняць на сваёй сцэне “Рок-каранацыю”
Прычым не толькі галоўны Рок-канцэрт Беларусі, але і прэзентацыю новага альбома Паліны Смолавай. Нядаўна Паліна Смолава ў інтэрв’ю Еўрарадыё паведаміла, што плануе зрабіць прэзентацыю свайго новага альбома, над якім цяпер працуе ў Маскве, у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета.
Паліна Смолава: “Я ведаю, што ён у канцы года адчыняецца, вось мы яго і абновім”.
Еўрарадыё звярнулася да дырэктара Опернага тэатра Валерыя Гедройца, які пакуль нічога не чуў пра зорныя планы:
Валеры Гедройц: “Гэтую інфармацыю я ад вас чую ўпершыню. Такой прапановы не было і нічога не абмяркоўвалася”.
Не чуў нічога Валерый Гедройц і пра заяву Юрыя Цыбіна аб правядзенні ў ягоным тэатры наступнай “Рок-каранацыі”:
Валеры Гедройц: “На здароўе! Няхай плануюць. Можа і будзем абмяркоўваць. Аднак пакуль гэтых прапаноў да нас не паступала”.
Ідэя правядзення вялікага рок-фэсту на сцэне Тэатра оперы і балета не падаецца яго дырэктару дзіўнай:
Валерый Гедройц: “Зараз такі свет разнастайны. Столькі цікавых і разнастайных праектаў. Можна будзе, хутчэй за ўсё, абмеркаваць гэта. Аднак, пакуль мы нават і не пачыналі”.
Пакуль жа ў Оперным ва ўсю ідзе праца па рэканструкцыі. Дарэчы, здаць яго да конца гэтага года ніяк не атрымаецца. Па словах Валерыя Гедройца для гледачоў тэатр зможа адчыніць свае дзверы толькі ў сакавіку будучага года:
Валеры Гедройц: “Мы плануем, што будаўнікі скончаць працу да студзеня настунага года, а ў сакавіку мы адкрыемся якім-небудзь канцэртам сумесным ці балетам, ці спектаклем”.