Па "справе БелаПАН" налічылі 4 млн долараў на фінансаванне "экстрэмізму"

Па "справе БелаПАН" налічылі 4 млн долараў на фінансаванне "экстрэмізму"

Следчыя па "справе БелаПАН" налічылі ажно 4 мільёны долараў, перададзеныя на "фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь", піша прэс-служба Следчага камітэта. 

Як вынікае з паведамлення, у віну белапанаўцам ставяць усю фінансавую дапамогу, якую ініцыятыва  BY_help аказала рэпрэсаваным беларусам. Раней паведамлялася, што менавіта перадача часткі гэтых грошай ставіцца ў віну Андрэю Аляксандраву і Ірыне Злобінай. Грошы ішлі на аплату штрафаў, паслуг адвакатаў і дапамогу пацярпелым пратэстоўцам.

(Гэта не першы падобны выпадак у беларускіх палітычных праэсах. Гэтаксама ва ўсіх крымінальных працэсах за вулічныя маршы пратэсту "Мінсктранс" агучваў для кожнага з падсудных фінансавыя страты за ўсю акцыю. У выніку супраць удзельнікаў пратэстаў выстаўляліся шматтысячныя сумы кампенсацыі.)

Таксама следства заяўляе, што з 2014 года не менш за 18 змежных арганізацый фінансава падтрымліва інфармагенцтва БелаПАН — "ажыццяўлялі яго схаванае фінансаванне на суму не менш за 1 600 000 долараў ЗША". 

А ў 2021 годзе, маўляў, "замежнымі аб'яднаннямі выдзелены сотні тысяч долараў на стварэнне YouTube-канала, які спецыялізуецца на ўмацаванні дэструктыўнага і экстрэмісцкага настрою ў краіне, а таксама дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь на міжнароднай арэне, што следствам была своечасова выяўлена і спынена". Канкрэтную суму следства чамусьці не назвала.

Як распавядала Еўрарадыё, справа БелаПАН перададзеная ў суд. Па ёй праходзяць Андрэй Аляксандраў, Ірына Злобіна, Ірына Леўшына і Дзмітрый Наважылаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі