Па “справе БелТА” супрацоўнікаў TUT.by і БелаПАН затрымліваюць на тры дні

Па “справе БелТА” супрацоўнікаў TUT.by і БелаПАН затрымліваюць на тры дні

Усё пра "Справу БелТА"

 

Па справе аб незаконным доступе да платнай падпіскі інфармагенцтва БелТА журналістаў затрымліваюць на тры дні. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла Лера Уласік, дачка затрыманай супрацоўніцы TUT.by Галіны Уласік.

Па інфармацыі Еўрарадыё, як мінімум чацвёра з іх: галоўная рэдактарка TUT.by Марына Золатава, выпускаючая рэдактарка TUT.by Ганна Калтыгіна, менаджар стужкі навінаў TUT.by Галіна Уласік і аглядальніца БелаПАН Таццяна Каравянкова ўжо знаходзяцца ў мінскім ізалятары на Акрэсціна.

Туды выехаў адвакат.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі