Пачаўся збор сродкаў на аднаўленне касцёла ў Будславе
Пачаўся збор сродкаў на аднаўленне касцёла ў Будславе, які з'яўляецца галоўнай святыняй для беларускіх католікаў. Раніцай 11 траўня пажар знішчыў дах храма. На шчасце, славуты абраз Маці Божай Будслаўскай выратавалі.
Са зваротам выступіла Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. У ім адзначаецца, што касцёл у Будславе "вельмі моцна пацярпеў". Біскупы заклікаюць "усіх вернікаў малітвай і пасільнай дапамогай разам далучыцца да справы аднаўлення святыні". Падрабязна пра тое, куды пералічваць ахвяраванні, паведамляецца на сайце catholic.by.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.