"Пачуйце!" — Аляксандра Герасіменя звярнулася да Лукашэнкі
Плыўчыха Аляксандра Герасіменя ў жывым эфіры звярнулася да Аляксандра Лукашэнкі: "Пачуйце!".
"Скажу, што ёсць. Тое, што ўнутры. Я проста хацела б папрасіць пачуць ваш народ. Пачуць тых людзей, якіх вы расцілі, якія былі з вамі і якія заўжды аказвалі падтрымку. Калі цяпер людзі не згодныя — пацуйце іх, калі ласка! Пачуйце тое, што яны хочуць данесці", — папрасіла Герасіменя.
У праграму “Пытаннечкі” са Змітром Лукашуком віцэ-чэмпіёнка і прызёрка Алімпійскіх гульняў, шматразовая пераможца чэмпіянатаў свету і Еўропы, заслужаны майстар спорту завітала з галоўным трэнерам гандбольнага клуба “Віцязь”, майстрам спорту, шматразовым чэмпіёнам і ўладальнікам Кубка Беларусі Канстанцінам Якаўлевым і гульцом Нацыянальнай зборнай па валейболе, бронзавым прызёрам клубнага чэмпіянату свету, трохразовым чэмпіёнам Беларусі Артурам Удрысам. Відэа размовы глядзіце ніжэй.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.