Пад Бешанковічамі маланка забіла рыбака

Трагедыя здарылася ўчора на возеры Белае, што у Бешанковічскім раёне. 50-гадовы мужчына, што прыехаў у госці да маці у вёску Пушкары, пайшоў на рыбалку.  Калі ўзнялася непагадзь, мужчына застаўся адзіным рыбаловам на возеры. Ягоная лодка знаходзілася метрах у 20 ад берага, калі маланка трапіла рыбаку ў патыліцу. Мужчына вываліўся з лодкі.

Пазней на целе эксперты знайшлі шмат апёкаў, у загінуўшага былі абпаленыя валасы. Тое, што няшчасны выпадак здарыўся з ім менавіта на гэтым возеры, выглядае містычна. Справа ў тым, што гэты мужчына аднойчы ледзьве не патануў у тым самым месцы, дзе цяпер трапіў пад маланку.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадые, Віцебск

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі