Пад Гродна прайшоў фестываль фарбаў Холi ColorFest (фота, відэа)
Больш за тысячу чалавек адначасова абсыпалі адзін аднаго рознакаляровымі парашкамі з кукурузнай мукі і харчовых фарбавальнікаў.
Фестываль фарбаў Холi ColorFest упершыню прайшоў у вёсцы Каробчыцы на тэрыторыі фізкультурна-спартыўнага парку "Алімп" 29 жніўня. Цёплая і сухое надвор'е згуляла на руку фестывалю, куды прыехала моладзь ад 14 да 35 гадоў. Перапэцкацца не пабаяліся нават бацькі з малымі. Як распавялі арганізатары, планавалася, што ўсяго падчас фестывалю — з 12.00 дня да 5.00 удзельнікі раскідаюць адзін на аднаго каля дзвюх тонаў фарбаў.
Увайсці на тэрыторыю фэсту можна было бясплатна, але без сваіх фарбаў. Купіць іх можна было на месцы, і высыпаць як на сябе, так і на любога незнаёмца. Большасць жадаючых запэцкацца прыйшлі ў светлай вопратцы, як і рэкамендавалі арганізатары. Так лепш за ўсё бачныя рознакаляровыя фарбы. Тым, хто ўсё ж такі не адважыўся вярнуцца ў горад у фарбах, дапамагалі пажарныя шлангi. Яны палiвалi рознакаляровых гараджан, тым самым ратуючы іх ад спёкі.
Агульную весялосць з самага пачатку рознакаляровага бязмежжа падтрымлівала добрая музыка. На фэсце выступілі жыўцом як беларускія і расійскія выканаўцы, так і дыджэі са сваімі сэтамі. Увечары размаляваную моладзь забаўлялі вядомыя расійскія рэперы Slim і Птаха. Яны выконвалі сольныя хіты і песні з альбомаў гурта “Цэнтр”.