Пад Капылём у аўтааварыю трапіў бензавоз (фота)

12 жніўня капыльскія ратавальнікі атрымалі паведамленне пра аўтааварыю на 27-м кіламетры дарогі Н-9733 каля вёскі Лютавічы.

Як перадае прэс-служба МНС, кіроўца аўтацыстэрны "МАЗ" з дызельным палівам разварочваўся ў забароненымх месцы і сутыкнуўся з цягачом "Вольва", які ехаў у спадарожным напрамку.

З цыстэрны бензавоза на дарогу выцекла каля 30 літраў дызельнага паліва, а з паліўнага бака — яшчэ каля 20 літраў. Сама цыстэрна не была пашкоджаная.

Ратавальнікі з дапамогай спецыяльнай прылады стварылі пенную падушку, каб прадухіліць узгаранне разлітага паліва.

Кіроўцу бензавоза шпіталізавалі з папярэднім дыягназам "чэрапна-мазгавая траўма". Кіроўца седлавога цягача не пацярпеў. Для перапампоўкі вадкасці да месца выехала іншая аўтацыстэрна.

Фота: mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі