Пад Мінскам выхавацелька дзіцячага садка атруцілася ўгарным газам

Пад Мінскам выхавацелька дзіцячага садка атруцілася ўгарным газам

Трагічнае здарэнне адбылося ў пасёлку Ждановічы пад Мінскам. Як паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, 28 лістапада ратавальнікі атрымалі інфармацыю пра атручэнні ўгарным газам 38-гадовай жанчыны.
 
Паведамляецца, што няшчасны выпадак адбыўся ў жылым доме па вуліцы Майскай у Ждановічах Мінскага раёна. Загінулая жанчына працавала выхавацелькай у дзіцячым садку.

Меркаванай прычынай здарэння называецца парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенеруючых агрэгатаў і прыладаў.

Фота: mchs.gov.by

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі