Падчас эстафеты алімпійскага агню ў Японіі пацярпелі чатыры чалавекі

Мінімум чатыры чалавекі атрымалі траўмы ў суботу падчас сутыкненняў, якія адбыліся ў японскім горадзе Нагана падчас эстафеты алімпійскага агню. У бойках удзельнічалі кітайскія гледачы і ўдзельнікі акцый пратэсту. Эстафета цягнулася каля чатырох гадзін. Бяспеку забяспечвалі больш за 3 тысячы паліцыянтаў.

У бліжэйшыя дні алімпійскі агонь будзе дастаўлены ў Паўднёвую Карэю, КНДР і В'етнам.

"Інтэрфакс"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі