Падчас пажару на складзе пад Мінскам пашкоджаныя тоны хурмы і граната (фота)
Падчас пажару на складзе ў Мінскім раёне пашкоджаныя тоны хурмы и граната. Здарэнне адбылося пасля 12-й гадзіны 24 снежня ў пасёлку Сялец. Як інфармуе прэс-служба МНС, калі прыехалі ратавальнікі, дах будынка быў увесь у агні і часткова абрынуўся. Падчас пажару на складзе знаходзілася да 60 тон хурмы і да 15 тон граната. Удалося выратаваць два грузавікі, а вось два пагрузчыкі "Нісан" і аўтамабіль "Таўрыя" згарэлі. Дакладная сума страт пакуль невядомая.
Адзначаецца, што ніхто з людзей не пацярпеў. Дырэктар і бухгалтар, якія знаходзіліся на складзе, змаглі самастойна адтуль выйсці. Дырэктар нават спрабаваў самастойна, ды прыбыцця супрацоўнікаў МНС, патушыць узгаранне з дапамогай вогнетушыцеля.
Мяркуецца, што прычынай узгарання стала парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.