Падчас вялікага сольніка ў Re:Public “Мутнаевока”запіша live-відэа

Гурт “Мутнаевока” рыхтуецца да здымак канцэртнага відэа. Як сцвярджаюць самі музыкі, трапіць у аб’ектыў відэакамеры можа любы з прыхільнікаў.

“Мы проста вырашылі паглядзець на сябе з боку на вялікім экране! — жартуе лідар гурта Яўген Змушка. — На працягу розных перыядаў многія з вас былі назіральнікамі нашай творчасці па фотасправаздачах, аматарскіх відэароліках і тэлеперадачах. Цяпер засвяціцца ў афіцыйным відэа і стварыць карціну можа любы з удзельнікаў імпрэзы!”

На вялікім электрычным канцэрце акрамя ўжо вядомага матэрыялу, прагучыць і новыя песні. Дзве з іх — “Любоў-сурагат” і “П’янае неба” — прыхільнікі каманды ўжо мелі магчымасць пачуць падчас апошніх канцэртаў. Да іх дададуца яшчэ некалькі кампазіцый, якія “Мутнаевока” неўзабаве прэзентуе ў выглядзе сінгла.

“У новых песнях ёсць панк, сінт-поп, раманс, неназойлівы мэйнстрым, — распавядае Яўген Змушка. — Усё гэта будзе ў новым гучанні гурта”.

Акрамя гэтага музыкі абяцаюць якасны гук і доўгі сэт-ліст.

Вялікі электрычны канцэрт гурта “Мунаевока” пройдзе 13-га снежня у сталічным клубе Re:Public. Пачатак у 19:00. Кошт квіткоў 100.000 танцпол (першыя сто), 120.000 (астатнія), 150.000 (месца за столікам).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі