Падчас здымкаў бюджэт фільма “Брэсцкая крэпасць” скараціўся на 1/3

Вытворчасць першага кінапраекта Саюзнай дзяржавы — фільма “Брэсцкая крэпасць” — перайшла ў стадыю мантажу. Двойчы за час працы над стужкай здымачная група практычна зняверыліся ў тым, што зможа скончыць фільм так, як жадалі, — кажа генеральны прадзюсар і аўтар ідэі стварэння "Брэсцкай крэпасці" Ігар Угольнікаў. “Але ў выніку ўсё ж атрымалася ажыццявіць задуманае”. Увесь мантаж, ад пачатку і да канца, будзе праходзіць у Маскве, дзе працаваць нашмат зручней. Зараз прыкладная даўжыня стужкі складае каля 3 гадзінаў 15 хвілінаў. Але фільм павінен атрымацца двухгадзінным, і гэта значыць, што як мінімум траціну давядзецца адсекчы.

На траціну скараціўся падчас здымкаў бюджэт “Брэсцкай крэпасці”. Ігар Угольнікаў кажа, што першапачаткова ён складаў 225 млн. расійскіх рублёў. Унёсак Расіі склаў 65% ад агульнай сумы, а Беларусі — 35%. "Але летась карціну так і не знялі, — цытуе Ўгольнікава “БелТА”. — Але тры гады таму 225 млн. рублёў складалі прыблізна $9 млн., а зараз — $6 млн. Зразумела, што бюджэт фільма паменшыўся на траціну”.

Плануецца, што першы паўнавартасны паказ кінапраекта Саюзнай дзяржавы “Брэсцкая крэпасць” пачнецца 22 чэрвеня 2010 года ў 4 гадзіны раніцы ў цытадэлі над Бугам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі