Падручнік па матэматыцы вучыць беларускіх школьнікаў рабіць нелегальную гарэлку

Падручнік па матэматыцы вучыць беларускіх школьнікаў рабіць нелегальную гарэлку

Падручнік па матэматыцы можа навучыць не толькі складанню, адыманню, дзяленню і памнажэнню, але і шмат якім іншым аперацыям. Напрыклад, вырабу нелегальнай гарэлкі або падліку галасоў на выбарах. У гэтым пераканаліся журналісты “Салідарнасці”, якія пагарталі зборнік задач для ўдзельнікаў Міжнароднага матэматычнага конкурсу “Кенгуру”. Конкурс праводзіцца штогод пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Беларусі. Саму кнігу выдаюць за кошт унёскаў удзельнікаў.

Аўтары задачніка, напэўна, кіраваліся спецыфічнымі беларускімі рэаліямі, прыдумляючы ўмовы задачак. Напрыклад, дзецям прапануюць падлічыць, колькі еўра мае Толя. У кніжцы ўвогуле нямала прыкладаў з валютнымі аперацыямі, што вельмі актуальна ва ўмовах цяперашняй сітуацыі з курсам рубля.

Таксама ёсць прыклады з гульнявымі картамі і з падлікам галасоў на выбарах у Кветкавым горадзе, удзел у якіх бярэ нейкая Агурковая партыя.

Але найбольш значнае практычнае значэнне можа мець задачка пра старую Шапакляк, якая вырашыла зрабіць нелегальную гарэлку: дзецям даюць амаль што рэцэпт развядзення спірту вадой з указаннем патрэбных прапорцыяў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі