Падведзеныя вынікі рэпетыцыйнага ЦЭ: максімальныя 100 балаў набралі 115 чалавек

Рэпетыцыйны цэнтралізаваны экзамен прайшоў у Беларусі 28 студзеня / БЕЛТА
Рэпетыцыйны цэнтралізаваны экзамен прайшоў у Беларусі 28 студзеня / БЕЛТА

Міністэрства адукацыі апублікавала вынікі рэпетыцыйнага цэнтралізаванага экзамену, які праводзілі ў Беларусі 28 студзеня. Удзельнічалі ў ім вучні ўсіх 11 класаў каля 53 тысяч школьнікаў.

На 100 балаў працу напісалі 115 чалавек. 48 чалавек паказалі максімальны вынік па матэматыцы, 27 — па замежных мовах, 18 — па рускай і беларускай, 12 — па грамадазнаўстве, 5 — па біялогіі, 4 — па хіміі і адзін па фізіцы.

Былі і тыя, хто набраў 0 балаў. Такіх аказалася 110 чалавек. А сярэдні бал, калі яго пераводзіць у школьныя адзнакі, атрымаўся ў раёне 5. Раней у Мінадукацыі тлумачылі, што адзнака за гэты рэпетыцыйны экзамен ні на што не паўплывае. Яна дае магчымасць школьніку зразумець свой узровень падрыхтоўкі і, калі трэба, выправіць сітуацыю да экзамену.

На апошнім ЦТ у 2022 годзе "стобальнікаў" у працэнтных суадносінах было больш. Працы пісала больш за 63 тысячы чалавек, а вышэйшыя адзнакі атрымаў 361 (або 0,5%). На цяперашнім рэпетыцыйным ЦЭ працэнт "стобальнікаў" склаў 0,2%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі