“Падземку” закрываюць?

У сталічнай галерэі не пацвярджаюць інфармацыю пра закрыццё, кажуць, што ідзе пераўлік, а пасля можа пачацца рамонт
Як стала вядома Еўрарадыё, мінская галерэя “Падземка” часова не працуе. Мы вырашылі пацікавіцца, у чым жа прычына гэтага. На ўваходзе ў галерэю стаіць вялізны куфар, а за куфарам відаць шэрагі карцін на падлозе.

Прадавачка крамы “Падземка”, якая знаходзіцца побач галерэі, сказала, што закрыццё галерэі не афішуецца. Аднак пасля яе тэлефанавання кіраўніцтву аказалася, што ў галерэі пераўлік. Калі ён скончыцца, невядома. Больш таго, мажліва неўзабаве распачнецца рэмонт галерэі.

Мастак Уладзімір Адамчык (Адам Глобус), чыя персанальная выстава жывапісу павінна была скончыцца ў “Падземцы” толькі 20 красавіка, але нечакана прыпынілася, не змог патлумачыць прычын закрыцця "Падземкі". Але ён адзначыў, што інфармацыя пра пераўлік — няпраўда. І калі кіраўніцтва галерэі так тлумачыць гэтае здарэнне, то “яны яшчэ на нешта спадзяюцца”, лічыць Адамчык.

Фота - naviny.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі