"Паланэз" з'явіцца на ўзбраенні беларускага войска ўжо ў ліпені

"Паланэз" з'явіцца на ўзбраенні беларускага войска ўжо ў ліпені

Рэактыўная сістэма залпавага агню "Паланэз" з'явіцца на ўзбраенні беларускага войска ўжо 17 ліпеня. Пра гэта паведаміў начальнік ракетных войск і артылерыі Узброеных сіл Беларусі, начальнік упраўлення ракетных войск і артылерыі Генштаба Генадзь Казлоўскі. Паводле яго слоў, ідзе дапрацоўка "Паланэза".

Як паведамляла Еўрарадыё, Аляксандр Лукашэнка лічыць рэактыўную сістэму залпавага агню "Паланэз", распрацаваную беларускім ваенна-прамысловым комплексам, "найважнейшым фактарам стратэгічнага стрымлівання ад спробаў размовы з нашай краінай з пазіцыі сілы".

Рэактыўная сістэма залпавага агню наносіць удары на адлегласць да 200 кіламетраў. Пасля запланаванага ўдасканалення — да 300 км.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі