Палата прадстаўнікоў прыняла закон аб адмене льготаў за паўтары гадзіны
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў двух чытаннях за паўтары гадзіны (!) праект закону аб упарадкаванні сацыяльных ільготаў і гарантый.
Яго падтрымалі 101 чалавек, супраць толькі 1 дэпутат (праўдападобна, Вольга Абрамава, якая засведчыла сваю пазіцыю ў выступе падчас абмеркавання). Бліжэйшым часам праект закону «Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян» будзе разгледжаны Саветам рэспублікі Нацыянальнага сходу.
Нагадаем, праект прадугледжвае адмену льготаў для былых вязняў фашысцкіх канцлагераў, прадугледжваецца абмежаванне права на льготы для вайскоўцаў, супрацоўнікаў праваахоўных органаў.
Адмяняецца зніжка аплаты кошту праезду на пасажырскім транспарце для навучэнцаў і студэнтаў, ветэранаў працы, знікнуць бясплатныя лекі для дзяцей да 3 гадоў.
Інтэрфакс