Паліцыя Лондана абнародавала першую заяву дачкі атручанага Сяргея Скрыпаля
5 красавіка паліцыя Лондана апублікавала першую заяву Юліі Скрипаль, якую атруцілі разам з бацькам — расійскім перабежчыкам Сяргеем Скрыпалем.
У сваёй заяве Юлія Скрыпаль дзякуе людзям, якія знайшлі яе разам з бацькам у Солсберы і прыйшлі ім на дапамогу. Таксама яна выказвае падзяку персаналу лякарні, у якой яна знаходзіцца. Ніякіх падрабязнасьцяў ні пра свой стан, ні пра стан бацькі яна не прыводзіць, адзначае Бі-Бі-Сі.
"Я прыйшла ў сябе больш за тыдзень таму і рада паведаміць, што з кожным днём у мяне дадаецца сіл. Я ўдзячная за цікавасць да майго лёсу і за шматлікія словы падтрымкі, якія я атрымала", — гаворыцца ў заяве дзяўчыны. Таксама яна кажа пра жаданне аберагчы сваё прыватнае жыццё і жыццё сваёй сям'і ад залішняй увагі.
Нагадаем, што крыху раней сёння расійскі тэлеканал абнародаваўа аўдыёзапіс размовы, якая нібыта адбылася паміж Юліяй Скрыпаль і яе стрыечнай сястрой Вікторыяй, якая знаходзіцца ў Расіі. Голас, які прыпісваецца Юліі, паведаміў падчас размовы, стан яе здароўя палепшаў і яна спадзяецца хутка выпісацца з лякарні.
Сяргей Скрыпаль разам з дачкой Юліяй былі атручаныя ў брытанскім Солсберы 4 сакавіка. Брытанскія ўлады прыпісваюць гэтыя дзеянні расійскім спецслужбам. Паводле брытанскіх звестак, супраць Скрыпаляў маглі ўжыць нервова-паралітычнае рэчыва "Навічок". Масква адпрэчвае ўсе абвінавачанні.