Палітэмігранты з Беларусі рыхтуюць акцыі пратэсту ў Празе
Акцыі пратэсту рыхтуюць палітэмігранты з Беларусі на час саміту "Ўсходняга партнёрства" ў Празе. У іх паўдзельнічаюць беларусы, якія жывуць не толькі ў Чэхіі, але і ў Нямеччыне, Польшчы і Бельгіі. Яны будуць пратэставаць супраць удзелу Беларусі ў праграме ЕС, бо яна, на іх погляд, легітымізуе рэжым Лукашэнкі на міжнароднай арэне. Паводле слоў старшыні Саюза беларусаў Нямеччыны Яўгена Мурашкі, палітэмігрантам "усё роўна, хто прыедзе на саміт: асабіста Аляксандр Лукашэнка, міністр замежных спраў Сяргей Мартынаў, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ўладзімір Макей ці яго намесніца Наталля Пяткевіч". У любым выпадку, "сустрэча ўжо гатовая" і яна "не будзе ласкавай", паведамляе БелаПАН.