Палітвязня Максіма Знака адправілі ў памяшканне камернага тыпу

Максім Знак
Максім Знак

Палітвязня Максіма Знака адправілі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ). Раней яго тройчы змяшчалі ў ШІЗА, піша @defendersbelarus. Змяшчэнне ў ПКТ лічыцца самай суровай мерай спагнання ў калоніі. 

Юрыст Знак за кратамі з верасня 2020-га. У верасні 2021 года ён быў асуджаны на 10 гадоў калоніі. Максіма Знака судзілі разам з Марыяй Калеснікавай на закрытым судзе (ёй прысудзілі 11 гадоў зняволення). Свой тэрмін Знак адбывае ў папраўчай калоніі №3 "Віцьба". Беларускія праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

Восенню сёлета адміністрацыя калоніі забараніла сваякам публікаваць лісты Максіма Знака.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі