Палітвязня па "справе Аўтуховіча" зноў асудзілі

Віктар Снегур / Праваабарончы цэнтр "Вясна" 

Віктар Снегур / Праваабарончы цэнтр "Вясна" 

Палітвязня Віктара Снегура асудзілі за "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі" паводле ч.2 арт. 411 КК, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна". 11 кастрычніка Мінскі абласны суд разгледзіць апеляцыю на гэты прысуд.

У 2022 годзе Снегур быў асуджаны на 19 гадоў калоніі па "справе Аўтуховіча", яго абвінавацілі ў незаконных дзеяннях са зброяй, удзеле ў злачыннай арганізацыі і спробе захопу ўлады. У траўні 2023 года МУС уключыла яго ў спіс датычных да экстрэмісцкай дзейнасці. Снегур знаходзіцца ў ПК №14 у Навасадах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі