Памёр акцёр Анатоль Кузняцоў, які сыграў таварыша Сухава

Савецкі і расійскі акцёр, народны артыст РСФРС Анатоль Кузняцоў памёр у Маскве 7 сакавіка на 84-м годзе жыцця. Вядомасць ён атрымаў пасля выканання ролі чырвонаармейца Сухава ў фільме “Белае сонца пустэчы”. Усяго артыст сыграў амаль у 100 фільмах, у тым ліку ў карцінах “Сябар мой, Колька”, “Вызваленне”, “Гарачы снег”, “На рагу, ля Патрыяршых” і г.д.



Анатоль Кузняцоў — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі ў галіне літаратуры і мастацтва. Таксама ўзнагароджаны Ордэнам Пашаны, Ордэнам Дружбы, Ордэнам “За заслугі перад Айчынай” IV ступені.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі