Памёр мінчук, якому ў п'янай бойцы адрэзалі палавы орган
У Мінску міліцыя затрымала некалькіх мужчын, якіх падазраюць у забойстве 37-гадовага жыхара сталіцы. У п'янай бойцы яму нанеслі некалькі ўдараў нажом і адрэзалі палавы орган. Здарылася гэта ў кватэры пацярпелага. Яго завезлі ў бальніцу, дзе ён учора позна вечарам памёр, інфармуе прэс-служба МУС.
Адзначаецца, што затрыманыя 42-гадовыя мужчыны (праваахоўнікі не ўдакладняюць колькасць затрыманых) раней неаднаразова траплялі за краты. Яны нідзе не працуюць.
Фота: Fotolia