Памёр расійскі спартовы каментатар Васіль Уткін
Васіль Уткін
Ва ўзросце 52 гадоў памёр вядомы расійскі спартовы каментатар Васіль Уткін.
Паводле звестак расійскіх СМІ, 19 сакавіка хуткая дапамога даставіла Уткіна ў кардыялагічнае аддзяленне бальніцы імя Пірагова. Лекары дыягнаставалі ў яго вострую сасудзістую недастатковасць.
Яго падключылі да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх, але выратаваць жыццё каментатару лекары не змаглі.
Васіль Уткін у 2020 годзе падтрымаў беларускія пратэсты. Перад тым ён некалькі гадоў запар здзекліва выказваўся пра беларускі футбол. Але ў чэрвені 2020-га Уткін напісаў у сацсетках: "У сувязі з падзеямі ў Мінску і не толькі, якія я лічу годнымі ўсялякага пераймання, прыкладам барацьбы людзей за сваю свабоду, я спыняю любы тролінг на беларускую тэму".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.