Папа Рымскі пагаворыць з Пуціным пра крызіс ва Украіне
Расійскі прэзідэнт сустрэнецца з Францішкам Першым ужо ў другі раз.
Сітуацыя ва Украіне можа стаць адной з цэнтральных тэмаў размовы прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з папай Францішкам Першым. Кіраўнік Расіі 10 чэрвеня наведвае з візітам Мілан і Рым, а таксама прыбудзе ў Ватыкан.
Як паведамляе ТАСС са спасылкай на памочніка расійскага кіраўніка Юрыя Ушакова, падчас сустрэчы з пантыфікам плануецца абмеркаваць двухбаковыя адносіны, а таксама міжнародныя праблемы, у тым ліку сітуацыю ва Украіне “з акцэнтам на міжканфесійныя адносіны і дзейнасць украінскіх католікаў”. Таксама будзе абмяркоўвацца становішча хрысціян на Блізкім Усходзе і неабходнасць абароны іх інтарэсаў.
Пры гэтым памочнік Пуціна не ведае, ці будзе закранацца тэма візіту пантыфіка ў Расію, бо гэтае пытанне тычыцца не толькі дзяржаўных адносін, але і царкоўных.
Гэтая сустрэча Уладзіміра Пуціна з папай Францыскам ужо другая. Упершыню яны сустракаліся ў лістападзе 2013 года.
Фота: ТАСС