Паркінг плануюць пабудаваць і на Кастрычніцкай плошчы сталіцы

Паркінг можа з'явіцца і на Кастрычніцкай плошчы беларускай сталіцы. Цяпер разглядаецца магчымасць такога будаўніцтва, падрыхтаваны праект абаснавання інвестыцый. Пасля праходжання экспертызы ён будзе вынесены на разгляд у Мінгарвыканкаме, дзе і будзе прынятае канчатковае рашэнне.
Як паведамляе агенцтва "Мінск-навіны", праектам прадугледжана пабудова на Кастрычніцкай плошчы чатырохузроўневага паркінгу, дзе будзе 690 месцаў для аўтамабіляў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі