Партыя савецкіх БТРаў затрыманая па дарозе з Балгарыі ў Беларусь
Затрыманыя ў Азове бронетранспарцёры / РИА Новости
У порце Азова затрыманы груз з 8 савецкіх гусенічных бронетранспарцёраў "МТ-ЛБ", паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на сваю крыніцу. Тэхніку з Балгарыі ў Беларусь транзітам праз Расію дастаўляла кампанія, зарэгістраваная ў ЗША.
Агулам у партыі было 20 бронетранспарцёраў, але 12 з мытня прапусціла. На машыны складзеныя акты аб дэмілітарызацыі, але насамрэч тэхніка гэтую працэдуру не праходзіла.
Бронетранспарцёры належалі балгарскай арміі і былі спісаныя, калі Балгарыя ўступіла ў NATO.
Як удакладняе РИА Новости, распачата крымінальная справа за кантрабанду зброі і іншай ваеннай тэхнікі. Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі пакуль няма.
Як удакладняе РІА Новости са спасылкай на свае крыніцы, тэхніку планавалі вывезці ў Беларусь, каб там змяніць яе прызначэнне на грамадзянскае, а затым прадаць у Расеі, дзе на яе высокі попыт.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.