Пасажыры метро нахілілі вагон, каб выратаваць мужчыну (відэа)
Здарэнне адбылося на станцыі "Сцірлінг" у аўстралійскім Пэрце.
Як інфармуе Delfi, заходзячы ў вагон, пасажыр, праз сваю няўважлівасць, патрапіў нагой у вузкую прастору паміж платформай і цягніком. Ні самастойна, ні з дапамогай іншых людзей дастаць нагу ён не змог.
Тады супрацоўнікі метро звярнуліся па дапамогу да пасажыраў. Каля 50 чалавек змаглі нахіліць вагон, каб вызваліць нагу пасажыра. Мужчыну аглядзелі медыкі, пасля чаго ён паехаў па сваіх справах на наступным цягніку.