Пасля візіту консула РФ музыкаў гурта "Бі-2" адмовіліся дэпартаваць у Ізраіль

Гурт "Бі-2" 

Гурт "Бі-2"  / b2weekend.com

Удзельнікаў гурта "Бі-2" адмовіліся дэпартаваць у Ізраіль пасля візіту расійскага дыпламата. Пра гэта паведамляецца ў тг-канале калкутыву.

29 студзеня ўлады Тайланда вырашылі дэпартаваць музыкаў у Ізраіль і набылі ім квіткі на самалёт. Але рашэнне адмянілі пасля таго, у міграцыйны цэнтр прыйшоў прадстаўнік расійскага консульства. Музыкі з ім размаўляць адмовіліся.

Паведамляецца, што музыкаў гурта па-ранейшаму трымаюць у агульнай камеры на 80 чалавек. Па словах юрыста "Бі-2", спаць ім даводзіцца на падлозе.

Як паведамлялася раней, музыкаў затрымалі 24 студзеня за канцэрт, дадзены без належнага дазволу. Потым паведамілі, што іх затрымалі па абвінавачанні ў няправільна аформленых арганізатарамі дакументах. Пазней з'явілася інфармацыя, што тайландскім уладам на музыкаў "Бі-2" паскардзіліся прадстаўнікі расійскага консульства. Суд аштрафаваў музыкаў на 84 долары. Іх было вырашана дэпартаваць.

Куды дэпартуюць музыкаў, дагэтуль не вядома. Адзін з лідараў гурта адкрыта выступае супраць расійскага ўварвання ва Украіну. За гэта Ягора Бортніка прызналі ў Расіі іншаагентам. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі