Пасля знішчэння ТБМ Лукашэнка заявіў пра неабходнасць ведання беларускай мовы

Пасля знішчэння ТБМ Лукашэнка заявіў пра неабходнасць ведання беларускай мовы

Беларуская мова — гэта тое, што адрознівае беларусаў ад іншых. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 25 студзеня на сустрэчы з навукоўцамі краіны. 

Ён прапанаваў падумаць над тым, як зрабіць так, каб кожны беларус ведаў сваю мову. 

Дарэчы, пад канец 2021 года дзяржаўнай рэгістрацыі пазбавілася Таварыства беларускай мовы. А затрыманыя апазіцыянеры нярэдка сведчыді, што міліцыянты асабліва жорстка ставіліся да тых, хто размаўляе па-беларуску.

У гэтай дзяржаўнай барацьбе з беларускай мовай Лукашэнка абвінаваціў... апазіцыю.

"Дзякуючы нашым вар'ятам бчбшным, мы, адкідаючы ўсё, як кажуць, разам з вадой ледзь не выплюхнулі дзіця. Вы павінны разумець, што тое, што нас адрознівае ад другіх — гэта беларуская мова. Нам не трэба ад гэтага сыходзіць", — заявіў ён.

Лукашэнка заявіў, што ўсе ў Беларусі добра ведаюць рускую мову і цяпер трэба да гэтага падцягваць веданне беларускай. "Калі мы не будзем ведаць беларускай мовы — мы не беларусы", — патлумачыў ён. І дадаў, што ў гэтым няма нічога антырасійскага. 

Таксама ён заявіў, што ніякага "насаджэння" беларускай мовы не будзе.

Заявы Лукашэнкі пра неабходнасць ведання беларускай мовы рытуальна гучаць раз у некалькі гадоў, але рэальна дзяржава амаль нічога не робіць для падтрымкі беларускай мовы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі