Пасол Швецыі ў Беларусі заявіў, што прачытаў ужо дзве кнігі Алексіевіч
На прыёме з нагоды нацыянальнага шведскага свята святой Люсіі пасол Швецыі ў Беларусі Марцін Оберг распавёў, што ўжо прачытаў дзве кнігі Святланы Алексіевіч.
Кнігі сёлетняй набеліянткі шведскаму амбасадару падарылі з ініцыятывы кіраўніка Беларусі. 23 кастрычніка падчас сустрэчы пасольскага корпусу з Аляксандрам Лукашэнкам Оберг паведаміў, што яшчэ не чытаў кніг Святланы Алексіевіч і не знаёмы з яе творчасцю.
Цяпер дыпламат, па яго словах, стаў выпраўляць сітуацыю.
Лукашэнка дарыць кнігі Алексіевіч ад свайго імя і абураецца ад яе словаў