На “Дынама” патлумачылі, чаму 20 флагштокаў абыдуцца ў 550 тысяч долараў

На “Дынама” патлумачылі, чаму 20 флагштокаў абыдуцца ў 550 тысяч долараў

20 флагштокаў для мінскага стадыёна “Дынама” хочуць набыць за 550 тысяч долараў. Такая сума ў тэндары на сайце дзяржзакупак уражвае.

Еўрарадыё даведалася, што гэтая сума ўзнікла ў выніку… маркетынгавага даследавання. Пра гэта распавялі ў “Будтрэсце N1”, які і займаецца закупкай.

“Ёсць праектнае рашэнне флагштока, мы ўжо паўгода нідзе не можам знайсці вытворцу. Праглядзелі ўсё ад Англіі да Індыі. Правялі маркетынгавае даследаванне, разаслалі тэхзаданне, і атрымалі кошты, па якіх яны могуць зрабіць гэтую прадукцыю. Калі прапануюць танней, набудзем танней. Гэта ж флагшток 19 метраў. Там спецыяльная аўстэнітная нержавеючая сталь, якую не робяць на постсавецкай прасторы. Ну, і мы ж набываем тое, што нам прапісала праектная арганізацыя”.

У “Будтрэсце N1” звяртаюць увагу, што рады былі б набыць іншыя флагштокі, калі б было іншае праектнае рашэнне. Але перарабіць праект амаль нерэальна.

Адкрыццё стадыёна “Дынама” запланаванае на лета 2018-га года. На стадыёне ў 2019-ым плануюць правесці  Еўрапейскія гульні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі