Пажар у Кіева-Пячэрскай лаўры тушаць 46 выратавальнікаў (фота)
dsns.gov.ua
У панядзелак 14 студзеня ў 16:17 кіеўскія ратавальнікі атрымалі інфармацыю пра тое, што на вуліцы Лаўрскай загарэўся двухпавярховы будынак, які адносіцца да манастырскага комплексу Кіева-Пячэрскай лаўры.
dsns.gov.ua
Паводле папярэдняй інфармацыі, пажар пачаўся ў адным з пакояў на другім паверсе. Потым пачаў гарэць дах.
Як паведамляецца на сайце Дзяржаўнай службы Украіны па надзвычайных сітуацыях, у тушэнні пажару задзейнічана 12 адзінак тэхнікі. Яго тушаць 46 выратавальнікаў.
dsns.gov.ua
Па стане на 19:12 пажар лакалізаваны на плошчы 400 квадратных метраў.
Папярэдне ахвяр і пацярпелых няма.
Больше важных и интересных новостей в программе "Петарда" 14.01: