Пазняк і Лукашэнка могуць сустрэцца ў Празе
Але абодва яны сумняваюцца, ці паедуць у Чэхію, нягледзячы на тое, што іх запрасілі на мерапрыемствы, прысвечаныя саміту Ўсходняга партнёрства. У Празе іх чакае Шварцэнберг.
Міністр замежных спраў Чэхіі Карэл Шварцэнберг сустрэнецца з беларускімі апазіцыянерамі Аляксандрам Мілінкевічам, Аляксандрам Казуліным, Станіславам Шушкевічам, а таксама з палітэмігрантам Зянонам Пазьняком і старшынёй Рады БНР Івонкай Сурвілай.
Сустрэча адбудзецца напярэдадні пражскага саміту "Ўсходняга партнёрства". Пра гэта Еўрарадыё паведала адна з арганізатараў сустрэчы супрацоўніца недзяржаўнай арганізацыі “Людзі ў нястачы” Ратка Бзонкава:
“Перад гэтым самітам будзе штосьці кшталту саміту НДА, ці форуму НДА. І некаторыя чэшскія арганізацыі запрасілі ў Прагу прадстаўнікоў беларускай апазіцыі. Адбудзецца сустрэча лідэраў дэмакратычнай апазіцыі з Карлам Шварцэнбергам. Гэта павінна адбыцца 5 ці 6 траўня ў Празе. З беларускага боку будуць Казулін, Шушкевіч, Мілінкевіч. Таксама там будзе Івонка Сурвіла з Канады і Зянон Пазьняк. Я думаю, ім цікава будзе пачуць ад Карэла Шварцэнберга пазіцыю Чэхіі наконт "Усходняга партнёрства", чаму яны запрасілі Лукашэнку ці Беларусь як краіну, якія чаканні ў Еўрасаюза ад "Усходняга партнёрства" і тэмы кшталту гэтага”.
Еўрарадыё датэлефанавалася да Зянона Пазняка. На яго думку, Беларусь павінна ўдзельнічаць ва "Ўсходнім партнёрстве". Аднак ці паедзе ён у Прагу, палітык пакуль не вырашыў.
Зянон Пазьняк: “Я проста павінен больш дакладна ведаць, які гэта будзе фармат, якія пытанні. Бо, па-першае, гэта далёка (я павінен буду ехаць з Нью-Ёрка). Па-другое, я павінен усё ўзважыць, пакуль мне яшчэ не дастаткова інфармацыі”.
Сымон Каліза, Зміцер Панямонаў, Віталіна Грахоўская, Еўрапейскае радыё для Беларусі
Фота — b0rmann.livejournal.com