Перад прэм'ерай "Матыльды" ў Мінску пратэставаў праваслаўны актывіст

Перад прэм'ерай "Матыльды" ў Мінску пратэставаў праваслаўны актывіст

У Мінску адбыўся пікет пратэсту супраць нашумелага расійскага фільма "Матыльда". Да кінатэатра "Масква" з самаробным плакатам выйшаў праваслаўны актывіст Валерый Скараходка, піша nn.by

На плакаце, які падрыхтаваў пратэстовец, — зварот да генпракурора Беларусі Аляксандра Канюка. Скараходка пытаецца, чаму рэжысёр фільма Аляксей Учыцель не сядзіць за распальванне рэлігійнай варожасці. 

Побач з актывістам стаялі яшчэ некалькі прадстаўнікоў праваслаўнай царквы. 

Паведамляецца, што да пратэстоўца падышлі міліцыянты, яны перапісалі яго пашпартныя звесткі і сышлі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі