Перахоп радыёперамоваў байцоў расійскага ГРУ ў Славянску (аўдыё)
Служба бяспекі Украіны агучвае новыя матэрыялы, якія пацвярджаюць: ва ўсходніх абласцях дзейнічаюць расійскія дыверсанты.
Менавіта разведвальна-дыверсійныя групы Галоўнага разведвальнага ўпраўлення генштаба Узброеных сілаў Расіі захопліваюць будынкі органаў мясцовай улады, міліцыі, іншыя аб'екты ў Данецкай, Луганскай абласцях. Яны ўзброеныя аўтаматамі, кулямётамі і гранатамётамі.
З радыёперахопу зразумела, што "апалчэнцы" (узброеныя мясцовыя жыхары альбо расійскія "гастралёры") знаходзяцца пад камандаваннем расійскіх афіцэраў ГРУ.
Расійскі падпалкоўнік аддае загады ўкраінскай міліцыі (відэа)
Фота — Коммерсант