Пераходны кабінет спрабуе ўсталяваць афіцыйныя адносіны з уладамі Украіны

Валерый Кавалеўскі / Еўрарадыё
Валерый Кавалеўскі / Еўрарадыё

Прадстаўнік па замежных справах Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Валерый Кавалеўскі знаходзіцца ва Украіне, каб усталяваць афіцыйныя адносіны Кабінета з уладамі Украіны. Пра гэта паведамляе тг-канал Пераходнага кабінета.

Кавалеўскі плануе расказаць украінскаму боку пра дзейнасць Кабінета, а таксама правесці кансультацыі ў сувязі з эскалацыяй удзелу рэжыму Лукашэнкі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны.

Мяркуецца таксама разгледзець супольныя захады па абароне незалежнасці абедзвюх краін ва ўмовах расійскай агрэсіі і па вырашэнні ўнутрапалітычнага крызісу ў Беларусі.

Акрамя таго, прадстаўнік Пераходнага кабінета мае намер абмеркаваць прапановы наконт супрацоўніцтва дэмакратычнай Беларусі і Украіны ў міжнароднай палітыцы дзеля дасягнення супольных мэтаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі