Ператрус у офісе tut.by яшчэ працягваецца

Ператрус у офісе tut.by яшчэ працягваецца

Па стане на 16.38 на офісе партала tut.by усё яшчэ працягваўся ператрус. Некалькі супрацоўнікаў выкліканыя на допыт. 

На допыт у Следчы камітэт былі дастаўленыя шэсць чалавек — галоўны рэдактар ​​партала Марына Золатава, рэдактар ​​аддзела навін Ганна Калтыгіна, дзяжурны рэдактар ​​Галіна Уласік, рэдактар ​​раздзела "Грамадства" Ульяна Бабаед, рэдактар ​​рэсурсу FINANCE.TUT.BY Дзмітрый Бобрык, журналіст рэсурсу 42.TUT.BY Ганна Ермачонак. Іх тэлефоны заблакаваныя. 

Сваякі паведамляюць таксама, што з раніцы аўторка няма сувязі з экс-рэдактарам TUT.BY Яўгеніяй Беразюк. Следчы камітэт не пацвярджае яе затрыманне, хоць ёсць звесткі, што падчас ператрусу яе асабістай справай цікавіліся.

Золатава, Уласік, Калтыгіна, паводле неафіцыйнай інфармацыі, затрыманя на трое сутак. 

У офісе БелаПАН, як паведамілі яго супрацоўнікі, ператрус цягнуўся восем гадзінаў. З офісу была вынесеная аргтэхніка. Журналістку інфармагенцтва Таццяну Каравянкову таксама даставілі ў Следчы камітэт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі