Першы віцэ-прэм'ер прапануе не саджаць бізнэсоўцаў за нявыплату падаткаў

Першы віцэ-прэм'ер прапануе не саджаць бізнэсоўцаў за нявыплату падаткаў

Асноўны ўпор у Беларусі трэба зрабіць на развіцці малога і сярэдняга бізнэсу. Пра гэта першы віцэ-прэм'ер Аляксандр Турчын распавёў у інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1". Яно выйшла ў эфір 26 жніўня. 

Чыноўнік раскрытыкаваў дзяржаўную праграму падтрымкі прадпрымальніцтва. "Трэба перагледзець праграму падтрымкі прадпрымальніцтва. На жаль, сёння яна не працуе", — канстатаваў ён. Турчын мяркуе, што мясцовыя органы ўлады мусяць бачыць у бізнэсоўцах партнёраў. 

Таксама першы віцэ-прэм'ер выступіў за больш мяккае стаўленне да бізнэсоўцаў пры следстве за нявыплату падаткаў. Калі бізнэсовец не даплаціў падаткі, то ў яго ёсць актывы, ёсць маёмасць. Браць пад варту падчас следства належыць у адзінкавых, выключных выпадках, мяркуе Турчын.

Па яго словах, праваахоўныя органы могуць ужываць іншыя формы стрымання — арышт маёмасці, падпіска аб нявыездзе. "Ідзе следства, але бізнэс працуе, нічога не зачыняецца. Вызначыў суд — хай плаціць. Калі не атрымліваецца — на здароўе, ёсць маёмасць"

Турчын дадаў, што ў бізнэсоўцаў знікне страх, што за нейкую памылку можа быць такая сур'ёзная расплата. Пакаранне мусіць быць сувымернае прычыненай шкодзе, упэўнены ён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі