Першы віцэ-прэм'ер Сямашка таксама можа пазбавіцца пасады

Кіраўнік краіны правярае вынікі мадэрнізацыі дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў. Паездка ў Барысаў мела вынікам шэраг гучных адставак. Са сваіх пасадаў звольненыя старшыня Мінаблвыканкама Барыс Батура, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Андрэй Тур. Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Андрэй Кабякоў атрымаў вымову з апошнім папярэджаннем.



Па матэрыялах Камітэта дзяржкантролю Лукашэнка загадаў пачаць крымінальную справу. Ён загадаў уключаць у гэтую справу старшыню канцэрну "Беллеспаперпрам", Батуру і нават першага віцэ-прэм'ера Уладзіміра Сямашку, "калі будуць найменшыя падазрэнні", адзначае interfax.by.



Таксама Лукашэнка заявіў: "Па Сямашку прымем рашэнне пасля таго, як правядзем нараду па дрэваапрацоўцы". Кіраўнік Беларусі даручыў да 10 снежня падрыхтаваць нараду па пытаннях рэалізацыі інвестпраектаў на дрэваапрацоўчых прадпрыемствах краіны. Яна пройдзе ў Віцебску.



Міністра будаўніцтва і архітэктуры Анатоля Чорнага ад адстаўкі выратавала толькі тое, што ён зусім нядаўна заняў сваю пасаду.



Фота Сямашкі — delfi.lt

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі