Першы выпадак свінога грыпу пацверджаны ў Іспаніі

Міністэрства аховы здароўя Іспаніі 27 красавіка пацвердзіла дыягназ "свіны грып" у жыхара краіны, які нядаўна вярнуўся з Мексікі. Гэта першы пацверджаны выпадак захворвання ў Еўропе.
Малады мужчына шпіталізаваны ў горадзе Альманса (правінцыя Алікантэ) з сімптомамі грыпу. Стан яго стабільны, і лекары ўжо пачалі медыкаментознае лячэнне хворага паводле рэкамендацый САЗ.

Да сярэдзіны дня 27 красавіка ў Іспаніі выявілі 17 выпадкаў магчымага заражэння чалавека свіным грыпам.

Па апошніх звестках, 103 чалавека сканалі ад свінога грыпу ў Мексіцы, 1.614 шпіталяваныя з сімптомамі хваробы. У ЗША заразіліся 20 чалавек, у Канадзе — шэсць. Сусветная арганізацыя аховы здароўя лічыць, што захворванне мае патэнцыял пандэміі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі