Першым намеснікам начальніка Генштаба стаў генерал-маёр Сяргей Купрык
Такое рашэнне сёння прыняў кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка.
Раней Купрык займаў пасаду начальніка галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення - намесніка начальніка Генштаба, паведамляе БелаПАН.
Яшчэ адным указам палкоўнік Аляксандр Шкірэнка быў прызначаны начальнікам галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення - намеснікам начальніка Генштаба Узброеных сіл.