Першым прэзідэнтам Еўрасаюза можа стаць Тоні Блэр

Патэнцыйнымі кандыдатамі на пост першага прэзідэнта Еўрасаюза з'яўляюцца экс-прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі Тоні Блэр, а таксама дзеючыя кіраўнікі ўрадаў Люксембурга — Жан-Клод Юнкер і Нідэрландаў — Ян Петэр Балкенэндэ, паведамляе РИА "Новости". Што да найбольш верагодных кандыдатур на пасаду першага міністра замежных спраў ЕС, то ў калідорах Савета Еўропы часцей іншыя гучыць прозвішча цяперашняга кіраўніка шведскага МЗС Карла Більдта, фінскага еўракамісара па пашырэнні ЕС Олі Рэна і былога прэм'ер-міністра Фінляндыі Паава Ліпанена.

Увядзенне пасадаў прэзідэнта і міністра замежных спраў ЕС прадугледжана Лісабонскай дамовай — дакументам, якія вызначае прынцыпы функцыянавання інстытутаў улады пашыранага Еўрасаюза. Каб дамова набыла моц, яе павінныя ратыфікаваць усе 27 краінаў ЕС. Гэтага пакуль не зрабіла Ірландыя, грамадзяне якой у чэрвені 2008 года прагаласавалі супраць дамовы.

2 кастрычніка ў Ірландыі праходзіць паўторны плебісцыт. Пры ўмове, што дамова будзе ратыфікаваная, кандыдатуры на пасты першага прэзідэнта і міністра замежных спраў ЕС могуць быць абмеркаваныя на Еўрапейскім саміце 29—30 кастрычніка ў Бруселі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі