Першым відам спорту, якім займаўся Лукашэнка, было самба

Першым відам спорту, якім займаўся Лукашэнка, было самба

Аляксандр Лукашэнка ў спорце пачынаў не з футбола ці хакея, а з самба. Пра гэта ў інтэрв'ю парталу tut.by распавёў бізнесмен, а ў мінулым самбіст Уладзімір Япрынцаў:

"Ганаруся, што асабіста чуў ад нашага прэзідэнта Аляксандра Рыгоравіча [Лукашэнкі] такія словы: "Першым відам спорту, якім я займаўся, было самба. Адчуў, што гэта нялёгкі від [спорту]".

І толькі пазней Лукашэнка пачаў гуляць у футбол (пакуль не атрымаў траўму). Цяпер жа ён аддае перавагу хакею.

Дарэчы, 22 жніўня падчас сустрэчы з Сочы Уладзімір Пуцін прапанаваў Аляксандру Лукашэнку з'ездзіць разам на міжнародны турнір па баявым самба. Ён спачатку нібыта быў не супраць, але ў выніку не паехаў: "былі іншыя планы".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі