Першыя матчы чвэрцьфінала Лігі чэмпіёнаў завяршыліся "ўсухую"
Матч "Бенфіка" — "Інтэр" / УЕФА
Увечары 11 красавіка адбыліся першыя матчы чвэрцьфінала футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Абодва яны скончыліся "ўсухую".
Футбалісты "Манчэстар Сіці" ў сябе дома разграмілі мюнхенскую "Баварыю" з лікам 3:0. А лісабонская "Бенфіка" на сваім полі прайграла італьянскаму "Інтэру" — 0:2.
Матчы ў адказ у гэтых парах за выхад у паўфінал адбудуцца 19 красавіка.
А ўвечары 12 красавіка дзейныя пераможцы Лігі чэмпіёнаў — футбалісты мадрыдскага "Рэала" прымуць у сябе дома лонданскі "Чэлсі". У другой сустрэчы "Мілан" на сваім полі пазмагаецца з "Напалі".
Матчы ў адказ у гэтых парах адбудуцца 18 красавіка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.