Піць піва могуць забараніць нават на ўласным балконе
Як высветліла Еўрарадыё, “грамадскім месцам”, у якім нельга піць піва, міліцыя можа палічыць і трыбуну стадыёна, і нават ціхую лясную паляну Ужо з 23 лютага за ўжыванне піва ў грамадскіх месцах беларусаў чакае штраф да 280 тысяч рублёў. Гэта прадугледжана папраўкамі ў Адміністрацыйны кодэкс.
Цікава, што ў новым кодэксе дакладнага азначэння “грамадскага месца” няма. У якасці прыкладу ў кодэксе названыя вуліцы, стадыёны, скверы, паркі і грамадскі транспарт. Але спіс застаецца незавершаным!
Пра тое, што разумеюць пад “грамадскім месцам” самі міліцыянты, мы запыталіся ў намесніка начальніка Ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі ЎУС Магілёўскага аблвыканкама Аляксандра Петрусевіча. У Магілёве піць піва на вуліцах забаронена ўжо 5 гадоў — з 2 сакавіка 2005 года.
Аляксандр Петрусевіч: “Грамадскае месца мае на ўвазе магчымае з’яўленне людзей. У тым ліку і масавае. І можна нават лес кваліфікаваць як грамадскае месца, калі там сядзіць вялікая кампанія”.
Атрымліваецца так: калі кампанія сядзіць у лесе і нікому не перашкаджае — піць піва можна. Але як толькі ў лесе з'явіцца чалавек, якога паводзіны адпачывальнікаў абураць, "паляна" ператворыцца ў грамадскае месца.
Цікава, што нават уласны балкон могуць прыняць за грамадскае месца. Калі з бутэлькай піва вас будзе бачна з вуліцы.
Аляксандр Петрусевіч: “Калі чалавек “распівае”, і гэта будзе бачна на балконе – з вуліцы — натуральна, гэта можна кваліфікаваць як правапарушэнне”.
Добрая навіна для аматараў лазні: калі там піва прадаецца, дык і “ўжываць” яго можна. Ды ніхто і не пойдзе правяраць, што адбываецца ў арэндаванай для адпачынку саўне. Праўда, гэта толькі да першага незадаволенага:
Аляксандр Петрусевіч: “Калі хто-небудзь звернецца з заявай: маўляў, у саўне распівалі спіртныя напоі, парушалі грамадскі парадак — вядома, у гэтым выпадку супрацоўнікі міліцыі будуць праводзіць праверку і прымаць захады ў дачыненні асобаў, якія “ўжывалі”.
У Амерыцы, калі ўжо вельмі прыспічыць глытнуць на вуліцы “піўка”, бутэльку абавязкова схаваюць у пакет. Паводле ж нашага Адміністрацыйнага кодэкса, глытаць у грамадскім месцы з піўной бутэлькі, няхай і схаванай, будзе парушэннем. Але, на думку Аляксандра Петрусевіча, чалавека з пакетам у руках спыняць не будуць:
Аляксандр Петрусевіч: “Калі чалавек ідзе па вуліцы, у яго пакет у руках — якія падставы для таго, каб спыняць гэтага чалавека? Само захоўванне спіртнога напою — тым больш такога, які прадаецца ў крамах, нават адкаркаванага — не з’яўляецца злачынствам”.
Па-ранейшаму адкрытым застаецца пытанне наконт таго, ці можна будзе піць піва ў “Мінск-Арэне” — адзіным у Беларусі стадыёне, на якім гандлююць пеністым напоем. Начальнік аддзела маркетынгу “Мінск-Арэны” Міхаіл Юспа кажа, што ліцэнзію на гандаль алкаголем арэна пакуль захоўвае:
Міхаіл Юспа: “Пакуль я магу сказаць толькі, што ліцэнзія ў “Мінск-Арэны” ёсць, і ніякія лісты наконт адклікання гэтай ліцэнзіі да нас не прыходзілі”.
Значыць, прадаваць піва ў “Мінск-Арэне” будуць. Але ці дазволяць заўзятарам яго піць? Міхаіл Юспа спадзяецца, што для “Мінск-Арэны” зробяць выключэнне:
Міхаіл Юспа: “Хутчэй за ўсё, для “Мінск-Арэны” будзе ў гэтай галіне выключэнне. Бо ў нас адпаведны ўзровень бяспекі забяспечаны яшчэ на ўзроўні праектных рашэнняў, і пасля рэалізаваны пры будаўніцтве. Так што тут усе гэтыя працэсы можна кантраляваць”.
Па словах Аляксандра Петрусевіча, міліцыя не будзе “чапляцца” да чалавека, які “ўжывае” алкаголь, пакуль той сваімі паводзінамі не дасць нагоды. А ў першым часе пасля таго, як новы Адміністратыўны кодэкс набудзе моц, тых, хто трапіцца ў грамадскіх месцах з півам, будуць пераважна папярэджваць. Штрафаваць жа ці прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці — у крайнім выпадку.
Фота: Sostav.ru.